Анонс "Радыётэатр.Лепшае" - 21.05.2016

У суботу, 21 мая, - чарговая сустрэча ў перадачы Уладзіміра Трапянка "Радыётэатр. Лепшае". Аўтар прапануе запіс, які ўвайшоў у залаты фонд радыёвяшчання краіны. Ён – адзін з першых – зафіксаваў атмасферу, што ў сярэдзіне мінулага стагоддзя стварылі артысты драмтэатра імя Янкі Купалы на сцэне і ў радыёстудыі.

Мы паслухаем першую частку радыёспектакля паводле п’есы Мікалая Гогаля “Жаніцьба”. Галоўныя ролі выканалі:

Падкалёсін – народны артыст СССР Глеб Глебаў,

Агаф’я Ціханаўна – народная артыстка Беларусі Раіса Кашэльнікава.

Эфір - 23:00-00:00