Анонсы 14, 15, 16 снежня

13.12.2019

У суботу, 14 снежня, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Бобі Макфэрына і Ё-Ё Ма;
- у 02:00 – творы Леапольда і Франца Ксавера Моцартаў;
- у 06:10 – рамансы і песні Аляксандра Варламава;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Людмілы Рублеўскай;
- у 09:05 – сустрэчу з літаратуразнаўцам Яўгенам Гарадніцкім;
- у 09:20 – Англійскую сюіту № 2 ля мінор Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні Іва Пагарэліча;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Міхала Бараноўскага;
- у 10:30 – радыёкампазіцыю спектакля Купалаўскага тэатра “На крутым павароце” паводле Канстанціна Губарэвіча (1956 год);
- у 12:05 – гаворку з кіраўніком “Рускага культурнага цэнтра” Тальяці Уладзімірам Патокавым;
- у 12:30 – музыку Карла Філіпа Эмануіла Баха;
- у 13:00 – гаворку са старшым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Паўлам Каралёвым;
- у 14:05 – канцэрт барочнага аркестра “Les Musiciens du Louvre” і запісы Пэры Кома;
- у 16:15 – запісы фальклорнага ансамбля вёскі Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна;
- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госця студыі – актрыса Аляксандра Сінюковіч;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Луі Армстранга;
- у 19:00 – фрагменты оперы Аляксандра Барадзіна “Князь Ігар” і музычныя карцінкі оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Залаты пеўнік”;
- у 21:10 – запісы Рашыда Бейдутава;
- у 21:30 – апавяданне Таісы Супрановіч “Парэчкі”;
- у 23:00 – санаты Іагана Себасцьяна Баха для клавіра і скрыпкі ў выкананні Карла Рыхтэра і Леаніда Когана.

У нядзелю, 15 снежня, слухайце канал “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы дуэта “Secret Garden”;
- у 06:10 – эстрадныя п’есы Аляксандра Варламава;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Адама Міцкевіча;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню”: размова пра новыя кнігі дзяржаўных і недзяржаўных выдавецтваў, інтэрв’ю з выдаўцом Уладзімірам Сіўчыкавым;
- у 09:20 – старонкі “Хатняга спеўніка” Станіслава Манюшкі;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Міхала Бараноўскага (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з экскурсаводам Мікалаем Чырскім;
- у 11:15 – запісы Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча;
- у 12:05 – “Кругасвет” з падарожжам у Калумбію;
- у 13:00 – сустрэчу з пастаноўшчыкамі балета “Стварэнне свету” ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 14:05 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі і запісы джазавага трубача Майлза Дэвіса;
- у 16:15 – запісы фальклорнага гурта “Крыніцы” з вёскі Пінкавічы Пінскага раёна і сустрэчу з кіраўніком калектыву Таццянай Максімчук;
- у 17:00 – гаворку з прадпрымальніцай Ганнай Брэцкай пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – паэт, журналіст, мовазнавец Пятро Жаўняровіч;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Аляксандра Галіча;
- у 19:00 – радыёспектакль “Пігмаліён” па п’есе Бернарда Шоу (частка 2);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра караля птушак;
- у 21:10 – запісы італьянскага выканаўцы Джані Марандзі;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Мудрая сава”;
- у 23:00 – музыку Ёзефа Гайдна.

У панядзелак, 16 снежня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы замежнай эстрады некалькіх мінулых дзесяцігоддзяў;
- у 06:10 – песні ў выкананні Юрыя Антонава;
- у 09:00 – музыку Джаакіна Расіні, Радзівона Шчадрына і запісы Бібігуль Тулегенавай;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі твора Пятра Васючэнкі “12 поздзвігаў Геракла” ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Сідаравай;
- у 11:30 – канцэрт для флейты і габоя з аркестрам Антоніа Сальеры;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – старшыня таварыства культурных сувязей з замежнымі краінамі Ніна Іванова;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” творчасці аркестра Поля Марыа;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма: “Сучасная музыка. Горан Брэгавіч”;
- у 15:30 – “Оксфардскую” сімфонію Ёзефа Гайдна;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з рэжысёрам-дакументалістам, журналістам Людмілай Клінцовай;
- у 17:30 – Канцэрт для флейты і арфы з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарата;
- у 19:00 – канцэрт Дзяржаўнага аркестра кінематаграфіі і Дзяржаўнага акадэмічнага рускага хору СССР ад 26 лістапада 1986 года;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ніны Бродскай;
- у 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна до дыез мінор Франсіса Пуленка.