Анонсы 25 і 26 студзеня

24.01.2020 

У суботу, 25 студзеня, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы “Ака трыа” (Італія, Сенегал, Бразілія);

- у 02:00 – фрагменты балета Пятра Чайкоўскага “Шчаўкунок”;

- у 06:10 – тэатральныя мелодыі Жоржа Бізэ;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Аркадзя Куляшова;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”;

- у 09:20 – сюіту з музыкі да оперы Жоржа Бізэ “Кармен”;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Іны Снарскай;

- у 10:05 – гаворку пра вяртанне спадчыны роду Храптовічаў;

- у 10:30 – радыёверсію спектакля Купалаўскага тэатра “Людзі і д’яблы” па п’есе Кандрата Крапівы (з фондаў Беларускага радыё);

- у 12:05 – гаворку са старшынёй таварыства дружбы “Беларусь – В’етнам” Міхаілам Вінаградавым;

- у 12:30 – класіку ансамбля “Песняры”;

- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Goteborg Baroque”, а таксама мелодыі ў выкананні Сары Воан;

- у 16:15 – старадаўнія беларускія народныя песні і найгрышы беларусаў;

- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госця студыі – мастацкі кіраўнік Узорнага тэатра-студыі юнацкай творчасці Наталля Рачкоўская;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Эдуарда Міцуля;

- у 19:00 – оперу Гаэтана Даніцэці “Рыта, альбо Пірацкі трохвугольнік”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Баран-бок абадран”;

- у 21:10 – запісы Уладзіміра Высоцкага;

- у 21:30 – апавяданне Яраслава Гашэка “Мужчына і жанчына ў шлюбе”;

- у 22:00 – запісы музыкі кампазітара-сімфаніста сучаснага Галівуда Джона Уільямса;

- у 23:00 – творы Ёзефа Гайдна. 

  

У нядзелю, 26 студзеня, прапануем: 

- у 00:04 – запісы групы “Барэта” (Перу);

- у 06:10 – мелодыі Ёзефа Гайдна;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Алега Лойкі;

- 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Іны Снарскай (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з драматургам Аляксеем Дударавым;

- у 11:15 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні беларускіх музыкантаў;

- у 12:05 – “Кругасвет” з уяўным падарожжам у Азербайджан;

- у 12:30 – фрагменты Скрыпічнага канцэрта Арама Хачатурана;

- у 13:00 – успаміны пра Зіновія Бабія (да 85-годдзя з дня нараджэння спевака);

- у 14:05 – інструментальныя канцэрты Тамаза Альбіноні, а таксама запісы Раберты Флэк;

- у 16:15 – размову з выканаўцай народных песень Вольгай Фёдаравай;

- у 17:00 – гаворку са спартсменкай Вольгай Леўчанка пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – паэт, краязнавец, выдавец Кастусь Цвірка;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Барбры Стрэйзанд;

- у 19:00 – радыёспектакль “Парыж на свеце ёсць” паводле казкі Уладзіміра Караткевіча;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Берціля і яго прыгоды;

- у 21:10 – запісы амерыканскай выканаўцы кантры Долі Партан;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Максіма Лужаніна “Грачаня” і навелу Анатоля Зэкава “Руды кот”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Тадж-Махал”;

- у 23:00 – мелодыі Джорджа Гершвіна. 

Дарэчы, з Днём беларускай навукі, шаноўныя слухачы, датычныя да свята! Усяго найлепшага!