Анонсы аўторка 8-га верасня!

Запрашаем у аўторак, 8 верасня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскай джазавай спявачкі Дзі Дзі Брыджуотэр;
- у 02:00 – мелодыі ў выкананні італьянскага піяніста Маўрыцыа Паліні;
- у 06:10 – запісы поп-гурта "Ліцэй";
- у 09:00 – музыку Мікалая Аладава, Ігара Стравінскага, Міхаіла Глінкі і Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – выступленні беларускай спявачкі Лесі Лют;
- у 12:15 і ў 18:15– “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай і галоўным рэдактарам часопіса "Мададосць" Святланай Воцінавай;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”“Традыцыйны кітайскі інструмент піпа”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам;
- у 15:30 – канцэрт для трох труб і вялікай літаўры Кіма Цесакова ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і кіраўніком Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Людмілай Яфімавай;
- у 17:30 – мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – канцэрт Базельскага камернага аркестра пад кіраўніцтвам Стэфана Барнэскі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”"Падарожжа ў Афрыку";
- у 21:10 – песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Івана Тамашэвіча;
- у 22:15 – запісы Пласіда Дамінга;
- у 23:30 – творы ў выкананні струннага квартэта, які ў 2009 годзе стварылі артысты Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Расіі.