Анонсы чацвярга 10-га верасня!

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 10-га верасня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – саундтрэк да рамантычнага фэнтэзі-кінамюзікла 1980-га года "Ксанаду" Роберта Грынвалда;
- у 02:00 – сучасны фальклор Бельгіі;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару джаз-аркестра Аляксандра Цфасмана 1930-х-40-х гадоў;
- у 09:00 –“Класіка раніцай” з музыкі Сяргея Рахманінава, Антоніа Вівальдзі, Джакама Пучыні, Пятра Чайкоўскага, Георга Гендэля, Андрэя Мдывані;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – творы Аляксандра Глазунова ў выкананні Вялікага сімфанічнага аркестра імя Пятра Чайкоўскага;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Мікалоюса Чурлёніса”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – Трыа Марэніч - папулярны ў 1970-я ўкраінскі калектыў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і PR-спецыялістам Настассяй Чарамшынскай;
- у 17:30 – арыі з опер Джузэпэ Вэрдзі ў выкананні Андрэя Бачэлі;
- у 19:00 – канцэрт Royal Liverpool Philharmonic Orchestra;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Даўным-даўно ў часы каралёў”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ларысы Долінай;
- у 22:15 – творчасць народнага артыста СССР і Беларусі, кампазітара Яўгена Глебава;
- у 23:30 – запісы Ціны Цёрнэр.