10.04.2020
У суботу, 11 красавіка, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскіх спевакоў Джудзі Колінз і Бобі Ві;
- у 02:00 – творы народнага артыста Расіі Сяргея Сланімскага;
- у 06:10 – Другі фартэпіянны канцэрт Пятра Чайкоўскага;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Ізяслава Катлярова;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра сэнс перадвелікоднага тыдня;
- у 08:05 – старадаўнія творы еўрапейскіх майстроў;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі выдавецтва “Вышэйшая школа”, новыя выданні ў кнігарні “Кнігі – кніжачкі” і не толькі;
- 09:20 – запісы савецкага піяніста і педагога Густава Нейгаўза;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Міхася Стральцова;
- у 10:05 – знаёмства з майстрыхамі Магілёва Святланай Цімашэнка і Вольгай Сыцікавай;
- у 10:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Напісанае застаецца” паводле Алеся Петрашкевіча (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама радыёспектакль “Зайка-Зайнайка” паводле Сяргея Міхалкова;
- у 12:05 – сустрэчу з Ганаровым Консулам Рэспублікі Казахстан у Беларусі Чэрменам Шаканавым;
- у 12:30 – запісы Дзмітрыя Хварастоўскага;
- у 14:05 – канцэрт барочнага ансамбля King`s Consort, а таксама запісы Элы Фітцджэралд;
- у 16:15 – “Гасцінец” з запісамі спявачак пасёлка Рэчыца Столінскага раёна;
- у 17:00 – сустрэчу з рэжысёрам Рыгорам Баравіком;
- у 19:00 – фрагменты оперы “Снягурачка” Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Веснавая гісторыя пра Мядзведзя”;
- у 21:10 – творчасць Эдзіт Піяф;
- у 21:30 – апавяданне Ільі Ільфа ў перакладзе Уладзіміра Шахаўца “Выпадак у канторы”;
- у 22:00 – музыку Аліўе Месіяна;
- у 23:00 – сюіты для віяланчэлі сола Іагана Себасцьяна Баха з рэпертуару Алы Васільевай.
У нядзелю, 12 красавіка, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – творы Франца Шуберта і Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Эміля Гілельса і “Амадэус квартэта”;
- у 06:10 – фартэпіянныя канцэрты Фрыдэрыка Шапэна і Каміля Сен-Санса;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Веры Вярбы;
- у 08:05 – танцавальныя мелодыі Іагана Себасцьяна Баха;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – гаворку пра карысць чытання і агляд свежага нумара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”;
- у 09:20 – фрагменты твора “Поры года” Пятра Ільіча Чайкоўскага ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра СССР пад кіраўніцтвам Яўгена Святланава;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Міхася Стральцова (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства мастака Анатоля Отчыка;
- у 11:15 – успаміны пра спевака Міхася Пуроўскага;
- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Егіпет з госцем Халідам;
- у 12:30 – старонкі ранніх опер Аляксандра Даргамыжскага;
- у 13:00 – сустрэчу з галоўным хормайстрам Вялікага тэатра Беларусі Нінай Ламановіч;
- у 14:05 – канцэрт ансамбля English Concort, а таксама запісы Наталі Коўл;
- у 16:15 – гаворку з дударом і экскурсаводам Мікалаем Дашыневічам;
- у 17:00 – гаворку з ІТ-спецыялісткай Ганнай Мажуць пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – адказны сакратар часопіса “Полымя” Бажэна Мацюк;
- у 19:00 – радыёспектакль “Шчаглы” па аднайменным рамане Леаніда Левановіча;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра вожыка Пыха;
- у 21:10 – творы паэта-песенніка Леаніда Дзербянёва;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Янкі Сіпакова “Ланцугі”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Кветкі”;
- у 23:00 – фрагмент зборніка Іагана Себасцьяна Баха “Мастацтва фугі”.