Анонсы на 15, 16, 17 мая

15.05.2020 

У суботу, 16 мая, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы скрыпічнага трыа “Фідл” з Ірландыі і эстонскай групы “Клап”;
- у 02:00 – старонкі балета Фікрэта Амірава “Тысяча і адна ноч”;
- у 06:10 – арганныя творы старых еўрапейскіх майстроў;
- у 07:15 – фрагмент радыёкампазіцыі “Абрус” паводле вершаў Хведара Жычкі;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: памяць Барыса і Глеба;
- у 08:05 – запісы ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кнігу “Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны”;
- у 09:20 – канцэрт для скрыпкі з аркестрам Аляксандра Глазунова;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Рыгора Барадуліна;
- у 10:05 – радыёпадарожжа ў Маладзечна;
- у 10:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Радавыя” па п’есе Аляксея Дударава (да 75-годдзя Вялікай Перамогі, 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама апавяданне Івана Навуменкі “Дрэвы над вадою”;
- у 12:05 – уяўную вандроўку па Вене;
- у 12:30 – часткі Сімфаньеты Мікалая Аладава;
- у 13:00 – сустрэчу з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Наталляй Акінінай;
- у 14:05 – канцэрт кантратэнара Філіпа Жарускі, а таксама запісы Дэбары Кокс;
- у 16:15 – запісы фальклорнага ансамбля “Лявоніха” Бярэзінскага раёна, а таксама мелодыі Груздаўшчыны;
- у 17:00 – сустрэчу з актрысай Аленай Зуй-Вайцяхоўскай;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі джаз-аркестра Мікалая Мінха;
- у 19:00 – фрагменты оперы Пятра Чайкоўскага “Яўген Анегін”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Белая змяя” (1 частку);
- у 21:10 – песні Джанэт Джэксан;
- у 21:30 – апавяданне Уладзіміра Лідзіна “Старая яблыня”;
- у 22:00 – музыку Джона Кэйджа;
- у 23:00 – творы Аляксандра Глазунова.

 

У нядзелю, 17 мая, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы Патрысіі Барбер, а таксама праект радыё Шатландыі “Фальклорныя падарожжы Арчы Фішэра”;
- у 06:10 – папулярныя класічныя мелодыі з рэпертуару артыстаў Беларусі і замежжа;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю “Абрус” паводле вершаў Хведара Жычкі (працяг);
- у 08:05 – музыку Фелікса Мендэльсона;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – гаворку пра новыя кнігі, а таксама агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – камерную музыку Джаакіна Расіні;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Рыгора Барадуліна (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства майстра Раісы Раменені;
- у 11:15 – запісы музыкі Яўгена Глебава;
- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Азербайджан;
- у 12:30 – старонкі творчасці Эдварда Грыга;
- у 13:00 – сустрэчу са спеваком Віктарам Чарнабаевым (да 90-годдзя народнага артыста Беларусі);
- у 14:05 – фрагменты оперы Генры Пёрселя “Каралева фей”, а таксама запісы Даяны Рыўз;
- у 16:15 – сустрэчу са спявачкай Патрыцыяй Свіцінай;
- у 17:00 – гаворку са спартыўным журналістам Алегам Аляксашыным пра яго любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – паэт, грамадскі дзеяч Іван Карэнда;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Марлен Дзітрых;
- у 19:00 – радыёспектакль “Несцерка” паводле Віталя Вольскага;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Белая змяя” (працяг);
- у 21:10 – песні Доны Самер;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Марыі Вайцяшонак “Восень мая доўгая”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Акіян”;
- у 23:00 – фрагменты цыкла Пятра Чайкоўскага “Поры года”.

 

У панядзелак, 18 мая, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Пітэра Гэбрыела;
- у 06:10 – песні ў выкананні Вячаслава Малежыка і Алы Пугачовай;
- у 09:00 – мелодыі Фрыдэрыка Шапэна, Нікало Паганіні, Ферэнца Ліста, Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “Мацартыяну” Пятра Чайкоўскага;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госця – галоўны захавальнік Дзяржаўнага мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч (да Міжнароднага дня музеяў);
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Дыксіленд”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Музыка савецкага кіно”;
- у 15:30 – інструментальныя санаты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дырыжорам Юрыем Караваевым;
- у 17:30 – фартэпіянную музыку Людвіга ван Бетховена і Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – канцэрт Los Angeles Philharmonic, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творы нямецкай спявачкі Сандры;
- у 22:15 – музыку амерыканскага кампазітара-інструменталіста Роба Кослаў;
- у 23:30 – скрыпічны канцэрт № 8 Людвіга Шпора.