Анонсы на 17-18 кастрычніка

16.10.2020 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 17 кастрычніка, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – праект кёльнскага трубача і кампазітара Маркуса Штокхаўзена Eternal voyage;
- у 02:00 – ансамблевую музыку Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – канцэртныя п’есы Нікало Паганіні;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Тараса Шаўчэнкі;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: радыёэкскурсію па доме-музеі Лісаветы Фёдараўны Раманавай;
- у 08:05 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Кірычэнкі;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў, агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – папулярныя эстрадныя запісы Якава Навуменкі;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Ігара Пракаповіча;
- у 10:05 – сустрэчу з народнымі майстрамі Беларусі;
- у 10:30 – радыёспектакль 2010 года “Магнаты і сірата. Соф’я, князёўна Слуцкая” па творы Уладзіслава Сыракомлі (да 95-годдзя Беларускага радыё) (працяг);
- у 12:05 – праект “Планета “Культура”: радыёпадарожжа па Польшчы;
- у 12:30 – неапалітанскія песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 13:00 – “Натхнёныя музыкай”: аповед творцаў пра ўплывы музыкі;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага аркестра Les Musiciens du Luvre, а таксама запісы Пэры Кома;
- у 16:15 – беларускія народныя бяседныя песні;
- у 17:00 – фрагмент радыёспектакля “Млын на сініх вірах” паводле Уладзіміра Караткевіча (1959 год);
- у 18:05 – “Вечар на канапе”: творчасць Фрэнка Сінатры;
- у 19:00 – фрагменты оперы Джузэпэ Вердзі “Дон Карлас” паводле драмы Фрыдрыха Шылера;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра малечу зайчыка”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Крыса дэ Бурга;
- у 21:30 – апавяданне Ксеніі Крывіцкай “Надвор’е змяняецца”;
- у 22:00 – музыку швейцарскага кампазітара Рудольфа Кельтэрнборна;
- у 23:00 – творы Дзмітрыя Кабалеўскага.

Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 18 кастрычніка, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы “Хіромі-дуэта”;
- у 06:10 – запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Нэлі Тулупавай;
- у 08:05 – фрагменты кантаты Джавані Пергалезі “Стабат Матэр”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – папулярныя мелодыі з савецкіх кінафільмаў;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Ігара Пракаповіча (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства мастака Уладзіміра Пракапцова;
- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: музыку Франца Ёзэфа Гайдна;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Мазамбік і Нігерыя;
- у 12:30 – “Танцы давідсбюндлераў” Роберта Шумана;
- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: госця – салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Лідзія Кузьміцкая;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі, а таксама запісы Луі Армстранга і Дзюка Элінгтана;
- у 16:15 – праграму “Беларуская этнафонія”: творчасць гуртоў “Церабяначка” (Пінскі раён) і “Вытокі” (Лунінецкі раён);
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – паэт Алесь Камароўскі;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі;
- у 19:00 – радыёспектакль “Мёртвым не баліць” паводле Васіля Быкава;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра Разіну – дачку бедняка”;
- у 21:10 – творчасць гурта Led Zeppelin;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Ільі Ільфа “Выпадак у канторы”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Сем цудаў свету”;
- у 23:00 – музыку Фікрэта Амірава.