Анонсы на 19 лістапада

18.11.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 19 лістапада, разам. У эфіры для вашай маральнай падтрымкі і натхнення:
- у 00:04 – запісы Эвелін Лентон;
- у 02:00 – фартэпіянныя транскрыпцыі італьянскага кампазітара Феруча Бузоні;
- у 06:10 – песні ў выкананні гурта The Beatles;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Міхаіла Іпалітава-Іванава, Франца Шуберта, Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння аўтара);
- у 11:30 – старонкі аперэт “Клівія” і “Моніка” са спадчыны аўстрыйскага кампазітара Ніко Досталя;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру”;
- у 14:05 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні на вершы Аляксандра Пракоф’ева”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – Скрыпічная саната народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, працяг казкі Галіны Пшонік “Нявеста для Базыля”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай;
- у 17:30 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – канцэрт City of Birmingham Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Братка Ліс і братка Трус” (частка 1);
- у 21:10 – песні ў выкананні французскай поп-спявачкі Аманды Лір;
- у 22:15 – фрагменты оперы Яна Давіда Голанда “Агатка”;
- у 23:30 – запісы польскай спявачкі Ганны Герман.
У праграме магчымы змены.