Анонсы на 23 кастрычніка

22.10.2020 

У пятніцу, 23 кастрычніка, заставайцеся з намі! Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы італьянскага кампазітара і выканаўцы Паола Контэ;
- у 02:00 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – песні ў выкананні Сэма Кука і Марвіна Гэя;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Валянціны Сярых, Людвіга ван Бетховена, Фрыдэрыка Шапэна, Франсіска Тарэгі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 11:30 – “Італьянскую сімфонію” Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Гаворка пра вывучэнне і навучанне ў галіне каранёвай музычнай традыцыі;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з літаратарамі Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка пра скрыжаванні прозы і паэзіі;
- у 15:30 – “Канцэрт-паэму” Пятра Падкавырава для скрыпкі з аркестрам;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і драматургам Аляксеем Дударавым;
- у 17:30 – музычныя творы Аляксандра Грачанінава;
- у 19:00 – канцэрт Los Angeles Philharmonic i Le Concert d`Astree Chorus, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Лёс зайздросніка”;
- у 21:10 – творы савецкага кампазітара Юрыя Саульскага;
- у 22:15 – музыку з балета Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”;
- у 23:30 – запісы ВІА “Лейся, песня”.