Анонсы на 24 красавіка

23/04/2020 

У пятніцу, 24 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Білі Холідэй;
- у 02:00 – клавірныя п’есы Жана Філіпа Рамо;
- у 06:10 – песні ў выкананні ВІА “Голубые гитары”;
- у 09:00 – запісы Віктара Гур’ева (памяці спевака), мелодыі Пятра і Барыса Чайкоўскіх;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – музыку Марыса Равэля;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – гісторык, кінарэжысёр Алесь Лапо;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Ансамбль “Верасы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма – “Сённяшні дзень беларускай дзіцячай літаратуры”;
- у 15:30 – папулярныя класічныя мелодыі ў выкананні Льва Гарэліка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і кіраўніком Федэрацыі прыгодніцкіх гонак Міхаілам Сідаруком;
- у 17:30 – Струнны актэт Мі бемоль мажор Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт “Lucerne Symphony Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Працоўныя грошы”;
- у 21:10 – песні ў выкананні балгарскай спявачкі Лілі Іванавай;
- у 22:15 – музыку Ёзефа Гайдна;
- у 23:30 – запісы французскага спевака Халеда.