Анонсы на 24 кастрычніка

23.10.2020 

У суботу, 24 кастрычніка, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – канцэрт музыкантаў з Нігерыі - Сеуна Куці і гурта Egypt-80;

- у 02:00 – фрагменты цыкла "Мая Радзіма" Бедржыха Сметаны;

- у 06:10 – мелодыі Аляксандра Варламава;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Змітрака Бядулі;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну” з расповедам пра старца Амвросія Оптынскага;

- у 08:05 – музыка Нікало Паганіні;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кнігу Таццяны Заміроўскай і зборнік Паўла Любецкага;

- у 09:20 – запісы ансамбля драўляных духавых інструментаў пад кіраўніцтвам Барыса Нічкова;

- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Юрыя Сапажкова;

- у 10:05 – інтэрв'ю з майстрамі народнай творчасці: керамістам Уладзімірам Панамаровым і Таццянай Крывянковай (саломапляценне);

- у 10:30 – радыёпастаноўку "Адгукніся, браце" па п'есе Георгія Марчука, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (да 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 12:05 – гутарку з Артурам Гаманавым, намеснікам старшыні ГА "Беларуская цыганская дыяспара" аб праекце, прысвечаным захаванню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай, у прыватнасці - цыганоў;

- у 12:30 – духоўную музыку ў выкананні нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Дрынеўскага;

- у 13:00 – сустрэчу мастаком Рыгорам Сітніцам;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага ансамбля King's Consort , а таксама джазавыя балады Элы Фіцджэралд;

- у 16:15 – аўтэнтычныя спевы ў выкананні гурта "Cпасаўка" з вёскі Чэрнічы Жыткавіцкага раёна;

- у 17:00 – працяг радыёспектакля Млын на сініх вірах" па п'есе Уладзіміра Караткевіча;

- у 17:30 – "Сюжэт з лейтматывам";

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Людмілы Гурчанка;

- у 19:00 – аперэта Іагана Штрауса-сына "Цыганскі барон";

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 21:10 – творчасць французскага спевака, кампазітара, піяніста і акцёра Жыльбера Беко;

- у 21:30 – навелы Янкі Сіпакова з цыкла "Прытчы і метафары";

- у 22:00 – запісы кампазітара Джона Кейджа, майстра сумяшчаць шумі цішыню;

- у 23:00 – творы Атарына Рэспігі.

Наш сайт – www.radiokultura.by.