Анонсы на 8 кастрычніка

07.10.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 8 кастрычніка, разам. У эфіры для вашай маральнай падтрымкі і натхнення:
- у 00:04 – запісы амерыканскай групы Eagles сярэдзіны 1970-х гадоў;
- у 02:00 – творы аўстрыйскага скрыпача, кампазітара Леапольда Моцарта;
- у 06:10 – мелодыі 1970-х гадоў брытанскай рок-групы Smokie;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з запісаў Рыгора Палішчука, Ніны Ісаковай, Ігара Алоўнікава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – Пяты струнны квартэт Аляксандра Глазунова;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Школьная опера”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – старонкі класічных опер з рэпертуару народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі выбранай казкі Алеся Карлюкевіча, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і яе госцяй;
- у 17:30 – фрагменты творчасці аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – канцэрт бельгійскага ансамбля старадаўняй музыкі Vox Luminis, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Як з’явілася бульба”;
- у 21:10 – песні ў выкананні савецкай эстраднай спявачкі Раісы Неменавай;
- у 22:15 – музыка Міхала Клеафаса Агінскага;
- у 23:30 – запісы Нацыянальнага канцэртнага аркестра Польшчы пад кіраўніцтвам Станіслава Фіялкоўскага.