Анонсы на аўторак, 21 красавіка

20.04.2020 

Запрашаем у аўторак, 21 красавіка, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 –саўндтрэк да кінамюзікла “Ксанаду”;
- у 02:00 – фрагмент Урачыстай месы Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – запісы легендарнай групы “Beatles”;
- у 09:00 – музыку Алега Залётнева, Пятра Чайкоўскага, Сяргея Пракоф’ева, Самюэля Барбера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – запісы Эдуарда Пелагейчанкі, Ніны Аўдошынай, Ірыны Журынай, Мантсерат Кабалье;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Польскамоўная беларуская літаратура ХІХ стагоддзя. Першае выданне Габрыэлі Пузыні па-беларуску”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Ханг: касмічныя гукі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Музыкант Трыкі”;
- у 15:30 – старонкі класічных опер з рэпертуару народнай артысткі Беларусі Людвілы Златавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, а таксама “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і паэтэсай Інай Фраловай;
- у 17:30 – камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 19:00 – канцэрт салістаў камернага аркестра горада Сент-Пола (ЗША), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Басконія”;
- у 21:10 – творчасць Паўла Смяяна;
- у 22:15 – мелодыі амерыканскага кампазітара кітайскага паходжання Крыстафера Ціна;
- у 23:30 – творы Карла Філіпа Эмануіла Баха.