Анонсы на панядзелак, 5 кастрычніка

02.10.2020 

У панядзелак, 5 кастрычніка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 06:10 – творчасць амерыканскай спявачкі Тоні Брэкстан;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Іагана Себасцьяна Баха, Антоніа Сальеры і Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – фрагмент Чацвёртай сімфоніі Сяргея Танеева;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – рэдактар Беларускага радыё Маргарыта Прохар (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Джэры Малігана”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Творчасць італьянскай дзівы Чэчыліі Барталі”;
- у 15:30 – Другі і Трэці канцэрты Дзмітрыя Смольскага для цымбалаў з аркестрам;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і тэатральным крытыкам, куратарам праграмы Belarus Open форума “ТЕАРТ” Людмілай Грамыка;
- у 17:30 – творы кампазітара Цэзара Кюі;
- у 19:00 – канцэрт Дзяржаўнага аркестра кінематаграфіі і Дзяржаўнага акадэмічнага рускага хору СССР, запісаны ў 1986 годзе ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскага спевака Чакі Чэкера;
- у 22:15 – запісы італьянскага музыканта, гітарыста Джанлука Рандо;
- у 23:30 – творы нямецкага скрыпача і кампазітара Людвіга Шпора.