31.01.2020
У суботу, 1 лютага, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы артыстаў Харватыі, Германіі і Бельгіі;
- у 02:00 – мелодыі Іагана Непамука Гумеля;
- у 06:10 – мелодыі Іаганеса Брамса;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Веры Вярбы;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Уладзіміра Мазго;
- у 10:05 – гаворку з майстрыхай з Полацка Нінай Ярмух;
- у 10:30 – фрагмент радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Жаніцьба Бялугіна” па п’есе Аляксандра Астроўскага (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 12:05 – гаворку з кіраўніком Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольгай Антоненка;
- у 12:30 – творы братоў Аляксандра і Бенедэта Марчэла, а таксама запісы Зіновія Бабія;
- у 13:00 – сустрэчу з дырыжорам Марынай Траццяковай;
- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Tafelmusic baroque orchestra”, а таксама запісы сярэдзіны 1970 гадоў Тэры Калье;
- у 16:15 – песні, прысвечаныя Стрэчанню;
- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госць студыі – акцёр Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Іван Шчатко;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Анне Вескі;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: гала-канцэрт “Маладыя галасы сусветнай оперы”, які прайшоў у снежні 2019 года ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Казку;
- у 21:10 – запісы спевака Льва Лешчанкі;
- у 21:30 – апавяданне “Сівая студня” Уладзіміра Міхно;
- у 22:00 – запісы брытанскага “Arditti Quartet”;
- у 23:00 – творы Майсея Вайнберга.
У нядзелю, 2 лютага, слухайце канал “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы шатландскага акардэаніста Сандзі Брэчайна;
- у 06:10 – мелодыі Людвіга ван Бетховена;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Валянціны Коўтун;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, у выпуску – агляд апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – музыку Анатоля Лядава;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Уладзіміра Мазго (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з гісторыкам Алегам Трусавым;
- у 11:15 – запісы народнай артысткі Савецкага Саюза Святланы Данілюк;
- у 12:05 – “Кругасвет” з уяўным падарожжам у Мазамбік;
- у 12:30 – Сёмую фартэпіянную санату Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 13:00 – УВАГА: сустрэчу з Марыяй Гулегінай;
- у 14:05 – мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвердзі, а таксама запісы “Мадэрн Джаз Квартэта”;
- у 16:15 – размову з этнографам, тэевядучай Ларысай Мятлеўскай;
- у 17:00 – гаворку з блогерам Янінай Eat after read пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – паэт Віктар Шніп;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Дзюка Элінгтана;
- у 19:00 – першую частку радыёспектакля “Кароль Лір” па п’есе Уільяма Шэкспіра;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра верабейку;
- у 21:10 – запісы расійскага выканаўцы Юрыя Лазы;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне “Як звяргаюцца ідалы” Уладзіміра Караткевіча;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Стоўнхэндж”;
- у 23:00 – творы Даменіка Чымарозы.