Анонсы на выхадныя, 4-5 красавіка

03.04.2020

У суботу, 4 красавіка, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы джазавага трубача Крыса Боці;

- у 02:00 – скрыпічныя канцэрты Генрыка Вяняўскага;

- у 06:10 – запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Сяргея Панізніка;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: аповед пра іконы;

- у 08:05 – сімфанічную музыкуАляксандра Глазунова;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі выдавецтва “Народная асвета”;

- 09:20 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Раісы Баравіковай;

- у 10:05 – радыёвандроўку па старажытным Нясвіжы;

- у 10:30 – апошнюю частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “І змоўклі птушкі” паводле Івана Шамякіна (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама радыёспектакль “Сіняя-сіняя” паводле Уладзіміра Караткевіча;

- у 12:05 – аповед пра сёлетні Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур;

- у 12:30 – мелодыі Марка Фрадкіна і Мікіты Багаслоўскага;

- у 13:00 – сустрэчу з народнай артысткай Беларусі, салісткай Вялікага тэатра Беларусі Настассяй Масквіной;

- у 14:05 – канцэрт барочнага ансамбля “Les Musiciens du Louvre”, а таксама запісы Пэры Кома; 

- у 16:15 – “Гасцінец” з запісамі спявачак вёскі Барталамееўка Веткаўскага раёна і фальклорнага ансамбля вёскі Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна;

- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госця студыі – актрыса Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Людміла Асмалоўская;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з мелодыямі Севярына Краеўскага;

- у 19:00 – фрагменты оперы “Снягурачка” Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для самых маленькіх;

- у 21:10 – творчасць паэта-песенніка Ільі Рэзніка;

- у 21:30 – апавяданне Галіны Каржанеўскай “Кватарант”;

- у 22:00 – музыку лідара музычнага авангарда ХХ стагоддзя Яніса Ксенакіса;

- у 23:00 – тэатральныя мелодыі Адольфа Шарля Адана. 

 

У нядзелю, 5 красавіка, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – музычную праграму “Джаз у смокінгах”;

- у 01:30 – апошнюю частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “І змоўклі птушкі” паводле Івана Шамякіна (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама радыёспектакль “Сіняя-сіняя” паводле Уладзіміра Караткевіча;

- у 06:10 –запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Таісы Бондар;

- у 08:05 – першую частку Квартэта № 4 для флейты, кларнета, валторны і фагота Джаакіна Расіні;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – гаворку пра карысць чытання і агляд свежага нумара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”;

- у 09:20 – запісы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Раісы Баравіковай (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства паэтэсы Іны Фраловай;

- у 11:15 – фрагменты літаратурнага свята “Святло слова”, што ладзіцца ў Вілейцы, запісаныя ў Вялікай студыі Дома радыё;

- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку з Амарам Алшаарам;

- у 12:30 – Дзевятнаццаты квартэт Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 13:00 – сустрэчу з канцэртмайстрам Вялікага тэатра Беларусі Таццянай Івановай;

- у 14:05 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі і запісы Майлза Дэвіса;

- у 16:15 – гаворку з фалькларысткай Аленай Ляшкевіч пра веснавыя песні;

- у 17:00 – гаворку з маркетолагам ІТ-кампаніі Таццянай Мажуль пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір Гілеп;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Даліды;

- у 19:00 – радыёспектакль “Званы Віцебска” паводле Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Яўгена Мазынскага;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра тое, як з’явілася вясёлка;

- у 21:10 – песні ў выкананні Тома Уэйтса;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Андрэ Маруа “Праклятае золата”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Кветкі”;

- у 23:00 – музыку Іагана Ёзефа Фукса, Іагана Генрыха Шмельцэра і Іагана Адольфа Хасэ.