Анонсы на выхадныя, 3-4 кастрычніка

02.10.2020 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 3 кастрычніка, вы можаце паслухаць:

- у 00:04 – запісы Венскага філарманічнага аркестра;

- у 02:00 – музыку Мадэста Мусаргскага;

- у 06:10 – запісы Мікалая Эрдэнкі і ансамбля “Джанг”;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Эдзі Агняцвет;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: аповед Дзмітрыя Кунцэвіча пра наведванне Сафіі, тэхналогіі стварэння мазаікі;

- у 08:05 – фрагменты Чацвёртага канцэрта для фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў, агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 09:20 – музыку Антоніа Вівальдзі; 

- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Казіміра Камейшы;

- у 10:05 – сустрэчу з майстрам з Магілёва Наталляй Юрчанка;

- у 10:30 – радыёспектакль 2009 года “Пастка” па творы Васіля Быкава (да 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 12:05 – гутарку са старшынёй праўлення Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Нёман” Людмілай Дзёмінай;

- у 12:30 – оперную музыку Джузэпэ Вердзі;

- у 13:00 – “Натхнёныя музыкай”: мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбляў Colonge Vocal Ensemble, Musica Antigua Colonge, Academy of St. Martin of the Field, а таксама саўндтрэк да музычнага фільма Blues Brothers; 

- у 16:15 – музычную этнавандроўку ў заходняе Палессе;

- у 17:00 – фрагмент спектакля “Званы Віцебска” па п’есе Уладзіміра Караткевіча (1979 год);

- у 18:05 – “Вечар на канапе”: запісы Івана Скабцова;

- у 19:00 – фрагменты оперы Аляксандра Барадзіна “Князь Ігар”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для маленькіх;

- у 21:10 – песні на вершы Сяргея Ясеніна;

- у 21:30 – апавяданне Ксеніі Крывецкай “Надвор’е змяняецца”;

- у 22:00 – музыку польскіх кампазітараў Хенрыка Гурэцкага і Кшыштафа Пендарэцкага;

- у 23:00 – творы Сяргея Рахманінава. 

 

Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 4 кастрычніка, у Дзень настаўніка, мы прапануем:

- у 00:04 – запісы вакаліста Бобі Макфарэна і віяланчэліста Ё-Ё-Ма;

- у 06:10 – кампазіцыі амерыканскай спявачкі Ціны Цёрнер;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Яўгеніі Янішчыц;

- у 08:05 – выбраныя запісы ансамбля “Класік-авангард”;

- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;

- у 09:20 – мелодыі Мікаэла Тарывердыева да кінафільма “Адам жэніцца з Евай”;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Казіміра Камейшы (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства мастака Ніны Пілюзінай;

- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: музыку Міхала Клеафаса Агінскага;

- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Марока;

- у 12:30 – оперныя ўверцюры Джаакіна Расіні;

- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: госць – галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі Юрый Траян;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра Akademy of St. Martin in the Fields, а таксама запісы квартэта пад кіраўніцтвам Дэйва Брубека;

- у 16:15 – праграму “Беларуская этнафонія” памяці заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Пузыні;

- у 17:00 – гаворку з блогерам Вікай Дайнэка пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – пісьменнік Мікола Чарняўскі;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Луі Армстранга;

- у 19:00 – радыёспектакль “Рудабельская рэспубліка” па аднайменнай аповесці Сяргея Грахоўскага;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра жалезныя чаравікі;

- у 21:10 – музычныя творы пра школу і настаўнікаў; 

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Вольгі Крайко “Як прыдумаць назву”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Сімволіка ночы”;

- у 23:00 – фартэпіянныя творы Мікалая Метнера.