Анонсы нядзелі 6-га верасня!

Заставайцеся з каналам “Культура”. У нядзелю, 6-га верасня, мы прапануем:
- у 00:04 – рамантычныя мелодыі з дыска "Саксафон месяцавага святла";
- у 06:10 – квартэтную спадчыну Пятра Чайкоўскага;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Анатоля Вялюгіна;
- у 08:05 – першую частку сімфоніі нумар 39 Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 09:05 – новую праграму Навума Гальпяровіча "Сюжэт для вечнасці";
- у 09:20 – запісы ансамбля народнай музыкі "Бяседа" Белтэлерадыёкампаніі;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Іны Фраловай (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства спявачкі Святланы Цыбульскай;
- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: запісы заслужанага артыста Беларусі Анатоля Падгайскага;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Ліван;
- у 12:30 – камічнае інтэрмецца Даменіка Чымарозы "Маэстра капэлы";
- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Анастасія Масквіна;
- у 14:05 –“Арт-пікнік”: сімфоніі Ёзэфа Гайдна і запісы піяніста Біла Эванса;
- у 16:15 – матэрыялы фальклорнай экспедыцыі ў Краснапольскі раён;
- у 17:00 – гаворку з праграмісткай Ганнай Сіманюк;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі лірычнага дуэта - Ала Ісшпэ і Стахан Рахімаў;
- у 19:00 – радыёкампазіцыю спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Дзівак";
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра злога захопніка Чорта і Янку;
- у 21:10 – творчасць савецкага кампазітара Яўгена Пцічкіна;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алеся Каско "Апошні ваўкалак";
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Стыхія вады”;
- у 23:00 – скрыпічны канцэрт Яна Сібеліуса.