Анонсы панядзелка 7-га верасня!

У панядзелак, 7-га верасня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Сяргея і Таццяны Нікіціных;
- у 06:10 – песні ў выкананні іспанскага спевака Хуліа Іглесіяса;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Яўгена Глебава, Жоржа Бізэ, Джаакіна Расіні, Каміля Сен-Санса, Барыса Чайкоўскага і Антаніна Дворжака;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – праграмы народнага артыста Расіі Андрэя Корсакава;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – дырэктар выдавецкага дома "Звязда", пісьменнік Алесь Карлюкевіч;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Рамансы на вершы рускіх паэтаў”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч;
- у 15:30 – канцэрт сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і спявачкай і аўтарам песень Юліяй Быкавай;
- у 17:30 – канцэрт нумар 3 соль мажор для скрыпкі з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 19:00 – запіс 1987 года "Песні і рамансы Ферэнца Ліста", выконвае народная артыстка РСФСР Галіна Пісарэнка;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра машыны;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ізабэлы Юр'евай;
- у 22:15 – мелодыі грэчаскага кампазітара, піяніста і аранжыроўшчыка Яні Хрысамаліса;
- у 23:30 – музыку Іаганэса Брамса.