Анонсы праграм на 8-9 жніўня

07.08.2020 

У суботу, 8 жніўня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы музыкі Аляксандра Барадзіна і Пятра Чайкоўскага;

- у 02:00 – санаты Антона Рубінштэйна;

- у 06:10 – мелодыі Мікаэла Тарывердыева;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Максіма Багдановіча;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра сястру міласэрнасці Рыму Іванову;

- у 08:05 – запісы Святочнага мужчынскага хору маскоўскага Данілава манастыра і Сінадальнай рэзідэнцыі Свяцейшага Патрыярха;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кнігі выдавецтва “Народная асвета”;

- у 09:20 – запісы заслужанага артыста Беларусі Віктара Кірычэнкі; 

- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Дзмітрыя Пятровіча;

- у 10:05 – радыёпадарожжа ў Бялынічы, дзе пройдзе сёлетні Дзень беларускага пісьменства;

- у 10:30 – радыёверсію спектакля Купалаўскага тэатра “Парфён і Аляксандра” па п’есе Мікалая Манохіна (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама радыёпастаноўку “Як Пушкоў стаў спартсменам” па апавяданні Анатоля Алексіна;

- у 12:05 – гутарку з мастаком Уладзімірам Гладковым;

- у 12:30 – класіку ансамбля “Песняры”;

- у 13:00 – сустрэчу з салістам Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Беларусі Аляксандрам Асіпцом;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Goteborg Baroque, а таксама мелодыі Сары Воан; 

- у 16:15 – жніўныя песні;

- у 17:00 – сустрэчу з акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Алегам Коцам;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Эдуарда Хіля;

- у 19:00 – оперу Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра беднага чалавека, яго сына і чараўніка;

- у 21:10 – творчасць Юрыя Гуляева;

- у 21:30 – апавяданне Лідзіі Арабей “Доўгая дарога дадому”;

- у 22:00 – запісы англійскага кампазітара, піяніста, дырыжора Бенджаміна Брытэна;

- у 23:00 – творы Мікалая Рымскага-Корсакава. 

 

У нядзелю, 9 жніўня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – запісы французскіх зорак Іва Мантана і Мірэй Мацье;

- у 06:10 – “Дванаццаць п’ес сярэдняй складанасці” Пятра Чайкоўскага;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Уладзіміра Дубоўкі;

- у 08:05 – знакамітую класіку Пятра Чайкоўскага;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак, а таксама штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 09:20 – беларускія народныя песні ў выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Дзмітрыя Пятровіча (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства паэта Дзмітрыя Пятровіча;

- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: запісы гітарыста Дзяніса Асімовіча; 

- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Грузія;

- у 12:30 – Фартэпіянны квінтэт Аляксандра Барадзіна;

- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”, прысвечаныя 115-годдзю з дня нараджэння балерыны Ніны Младзінскай;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: інструментальныя канцэрты Тамаза Альбіноні, а таксама запісы 1970-х гадоў Раберты Флэк;

- у 16:15 – сустрэчу са спявачкай Кацярынай Аракчэевай;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка” Кацярына Захарэвіч;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Эдзіт Піяф;

- у 19:00 – другую частку радыёспектакля “Маскарад” паводле Міхаіла Лермантава;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра беднага чалавека, яго сына і чараўніка (працяг);

- у 21:10 – песні ў выкананні Сафіі Ратару; 

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: навелы Янкі Сіпакова;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Леапард”;

- у 23:00 – творы Мікалая Рымскага-Корсакава.