Анонсы праграм 21 кастрычніка

20.10.2020 

У сераду, 21 кастрычніка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы замежных рок-груп 1960–1980 гадоў;
- у 02:00 – творы Каміля Сен-Санса;
- у 06:10 – музычныя творы ў выкананні Гордана Лайтфута;
- у 09:00 – сюіта з оперы Генры Пёрселя “Кароль Артур”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі”: запісы Джаан Сазерленд і Франка Карэлі;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – паэт Міхаіл Гатоўка;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні пра сонца”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – папулярныя оперныя старонкі з рэпертуару заслужанай артысткі Беларусі Надзеі Губскай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і галоўным хормайстрам капэлы “Санорус” Вольгай Пятровай;
- у 17:30 – творы Аляксандра Аляб’ева;
- у 19:00 – запісы музыкантаў Нідэрландаў і Польшчы, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” для самых маленькіх;
- у 21:10 – творчасць Сяргея Белікава;
- у 22:15 – мелодыі брытанскага кампазітара Макса Рыхтэра;
- у 23:30 – песні ў выкананні Жаны Бічэўскай.

У праграме магчымы змены.