Анонсы праграм 22 кастрычніка

21.10.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 22 кастрычніка, разам. У эфіры для вашай маральнай падтрымкі і натхнення:

- у 00:04 – джазавыя кампазіцыі Джоні Хартмана;
- у 02:00 – творы італьянскага кампазітара і спевака Алесандра Страдэлы;
- у 06:10 – запісы Карэла Гота і Вані Стойкавіч;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з творамі для клавесіна і мандаліны Даменіка Скарлаці;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – санаціны Антоніа Дзіабэлі;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Палёты”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – запісы піяністкі Таццяны Старчанка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі казкі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай;
- у 17:30 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт Seville Baroque Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Саступі дарогу”;
- у 21:10 – запісы Раберціна Ларэці;
- у 22:15 – музыка амерыканскага кампазітара Алана Сільвестры;
- у 23:30 – запісы групы “Машина времени”.

У праграме магчымы змены.