Анонсы праграм на 16 лістапада

14.11.2020

У панядзелак, 16 лістапада, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскай спявачкі Мірэй Мацье;
- у 04:00 – канцэрты акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 06:10 – падборку запісаў Лучана Павароці;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – струнны квартэт Леаша Яначака “Інтымныя пісьмы”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – намеснік дырэктара падрыхтоўкі праграм на замежных мовах радыё “Беларусь” Рыгор Міцюшнікаў (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і 23:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: першыя старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў выкананні Алега Вінярскага (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Карласа Сантаны”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Калектыў 2cellos”;
- у 15:30 – Канцэрт Генрыха Вагнера для двух фартэпіяна з аркестрам;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і скрыпачкай Маймунай;
- у 17:30 – творы Маўра Джуліяні;
- у 19:00 – праект “Канцэртная зала”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Куфар-самалёт”;
- у 21:10 – песні ў выкананні народнага артыста Расіі і Украіны Аляксандра Малініна;
- у 22:15 – запісы музыкі амерыканскага кампазітара Дэні Эльфмана;
- у 23:30 – запісы ансамбля FX Quartet.

У праграме магчымы змены.