Анонсы праграм на 23 лістапада

20.11.2020

У панядзелак, 23 лістапада, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі інструментальнай эстрады мінулых гадоў;
- у 06:10 – песні на вершы Рымы Казаковай;
- у 09:00 – мелодыі Мадэста Мусаргскага, Аляксандра Барадзіна, Валерыя Гаўрыліна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – запісы Мусліма Магамаева;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Свістковы рэгістр”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Творчасць расійскай эстраднай вакальнай групы “КВАТРО””;
- у 15:30 – запісы Алены Камбуравай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і прымай-балерынай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Вольгай Гайко;
- у 17:30 – арабескі Роберта Шумана, Анатоля Лядава і Клода Дэбюсі;
- у 19:00 – канцэрт Lucerne Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра мову птушак”;
- у 21:10 – песні ў выкананні ісландскай спявачкі Б’ёрк;
- у 22:15 – запісы музыкі амерыканскага кінакампазітара Джона Таўнера Уільямса;
- у 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам фа мажор Джорджа Гершвіна.

У праграме магчымы змены.