Анонсы праграм на 25 кастрычніка

24.10.2020

Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 25 кастрычніка, мы прапануем:
- у 00:04 – канцэрт спявачкі з Даніі Элен Блум;
- у 06:10 – запісы музыкі Ёзефа Гайдна;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Змітрака Бядулі;
- у 08:05 – запісы вакальнага ансамбля “Кедров” (Францыя);
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – канцэрт з удзелам ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Юрыя Сапажкова (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства мастака Уладзіміра Васюка;
- у 11:15 – запісы Ларысы Александроўскай;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Сербія;
- у 12:30 – старонкі оперы Рыхарда Вагнера “Тангейзер”;
- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: госця – зорка беларускай оперы Наталля Руднева;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля English Concort i Concerti Grossi Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 16:15 – праграму “Беларуская этнафонія”: дудар Тодар Кашкурэвіч;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – мастацтвазнаўца Святлана Крывашэева;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Лідзіі Русланавай;
- у 19:00 – радыёверсію спектакля “Страсці па Аўдзею” па творы Уладзіміра Бутрамеева;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра цуды, што здарыліся з Юляй і Кузям;
- у 21:10 – творчасць Крыса Нормана;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Максіма Лужаніна “Грачаня”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Цуды свету”;
- у 23:00 – музыку Караля Шыманоўскага.

У праграме магчымы змены.