Анонсы праграм на 26 кастрычніка

24.10.2020

У панядзелак, 26 кастрычніка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – песні ў выкананні французскай спявачкі Даліды;
- у 06:10 – песні пра восень;
- у 09:00 – араторыю Георга Фрыдрыха Гендэля “Семела”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – прэлюдыі Фрыдэрыка Шапэна з рэпертуару Маўрыцыа Паліні;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – каментатар Беларускага радыё Святлана Мятлева (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Містыка ў класічнай музыцы”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Лютневая музыка”;
- у 15:30 – старонкі опернай класікі з рэпертуару Аркадзя Саўчанкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і яе гасцямі;
- у 17:30 – Канцэрт № 1 для скрыпкі з аркестрам Генрыка Вяняўскага;
- у 19:00 – канцэрт Уладзіміра Неўдаха, запісаны ў 2005 годзе на фестывалі “Званы Сафіі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Дзень народзінаў;
- у 21:10 – запісы амерыканскай спявачкі Махаліі Джэксан;
- у 22:15 – музыку кампазітара Крыстафера Ціна;
- у 23:30 – творы кампазітара Муцыа Клеменці.

У праграме магчымы змены.