Анонсы праграм на 11-12 кастрычніка

09.10.2020 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 10 кастрычніка, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы шатландскай паэтэсы, кампазітара і выканаўцы Эмі Макдональд;
- у 02:00 – накцюрны Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – арыі з аперэт у выкананні шведскага спевака Мікалая Геды;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Канстанцыі Буйло;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: аповед пра апостала і Евангеліста Іаана Багаслова;
- у 08:05 – старадаўнія творы еўрапейскіх майстроў;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў, агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – фрагменты оперы Пятра Чайкоўскага “Яўген Анегін”;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Алега Салтука;
- у 10:05 – сустрэчу з майстрыхай Таццянай Акуленка з Бабруйска;
- у 10:30 – радыёспектакль 2010 года “Магнаты і сірата. Соф’я, князёўна Слуцкая” па творы Уладзіслава Сыракомлі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 12:05 – праект “Планета “Культура” з аповедам пра Іспанію;
- у 12:30 – Сёмую сімфонію Франца Шуберта;
- у 13:00 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі Les Boreades de Montreal, а таксама запісы Хары Коніка;
- у 16:15 – музычную фальклорную спадчыну;
- у 17:00 – фрагмент радыёспектакля “Млын на сініх вірах” па п’есе Уладзіміра Караткевіча (1959 год);
- у 18:05 – “Вечар на канапе”: творчасць Барыса Празароўскага;
- у 19:00 – фрагменты оперы Джузепе Вердзі “Дон Карлас”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для маленькіх;
- у 21:10 – музычныя творы французскага кампазітара Уладзіміра Касма;
- у 21:30 – апавяданне Ірыны Тулупавай “Баклажанныя прысмакі”;
- у 22:00 – музыку Сяргея Пракоф’ева;
- у 23:00 – клавірныя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля.

Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 11 кастрычніка, у Дзень работніка культуры, мы прапануем:

- у 00:04 – запісы камернага ансамбля “Салісты Венецыі”;
- у 06:10 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Віктара Гардзея;
- у 08:05 – музычную замалёўку “Шолах лесу” з музычнай драмы Рыхарда Вагнера “Зігфрыд”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – запісы арганіста Алега Янчанкі;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Алега Салтука (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства спявачкі Таццяны Цыбульскай;
- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: музыку Міхала Клеафаса Агінскага;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Славенія;
- у 12:30 – віяланчэльныя творы Роберта Шумана;
- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: госця – салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталля Дзяменцьева;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра English Consort, а таксама запісы джазавага трубача Кэта Андэрсана;
- у 16:15 – праграму “Беларуская этнафонія”: спявачка, кіраўнік гурта GUDA Вікторыя Міхно;
- у 17:00 – гаворку з аматарам паэзіі Паўлам Міхаленкам пра яго любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Мішчанчук;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Аляксандра Галіча;
- у 19:00 – радыёспектакль “І зноў – сустрэча з юнацтвам” па п’есе Аляксея Арбузава;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Сумленна здабытая манета”;
- у 21:10 – музычныя творы ў выкананні дуэта Таццяна Рузавіна і Сяргей Таюшаў;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Чыгрынава “Гэты дзень”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Сава”;
- у 23:00 – музыку Мадэста Мусаргскага.