Анонсы пятніцы 11-га верасня!

Канал “Культура” прапануе правесці пятніцу, 11-га верасня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – музыка Гіёма Дзюфаі;
- у 06:10 – творы кампазітара Райманда Паулса;
- у 09:00 – творы Марыса Равэля, Клода Дэбюсі і Ферэнца Ліста;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – скрыпічны канцэрт Макса Бруха ў выкананні народнага артыста СССР Віктара Траццякова;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком і дырэктарам Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму, кандыдатам культуралогіі, дацэнтам Ірынай Варановіч;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Імы Сумак”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком, тэма - малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў;
- у 15:30 – фрагмент другой сімфоніі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Лікай Пташук” і старшынёй грамадскага аб'яднання дапамогі бяздомным жывёлам "ЗААШАНС" Вольгай Карпавай;
- у 17:30 – запісы швейцарскага флейтыста Эмануэля Паю;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі "Канцэрта Капенгаген", прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” "Даўным-даўно ў часы каралёў";
- у 21:10 – песні ў выкананні народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона;
- у 22:15 – творы Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
- у 23:30 - запісы народнай артысткі Расіі Людмілы Сенчынай