Анонсы серады 2-га верасня!

У сераду, 2 верасня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – вандроўку ў свет музыкі Джорджа Гершвіна;
- у 02:00 – фартэпіянную музыку Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – запісы спявачкі Валянціны Легкаступавай;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: творы Яўгена Глебава, Каміля Сен-Санса і Бенджаміна Брытэна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы народных артыстаў СССР Нінэль Ткачэнка і Уладзіміра Атлантава;
- у 12:15 і ў18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім і мастаком-графікам, намеснікам старшыні Саюза мастакоў Беларусі Андрэем Басалыгам;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Каверы вядомых песень, выкананыя на традыцыйных кітайскіх інструментах”;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Культурныя скрыжаванні” з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, даследчыка Віктара Скорабагатава, які раскажа пра "Полацкі сшытак";
- у 15:30 – рамансы Мікалая Рымскага-Корсакава і Антона Рубінштэйна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з казкай "Вавёрка піша сачыненне" Алеся Карлюкевіча;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і маладым харэографам Аленай Лісной;
- у 17:30 – чацвёртую аркестравую сюіту Пятра Чайкоўскага "Мацартыяна";
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў этнафестывалю ў нямецкім горадзе Рудальштаце, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра дзівосны скарб;
- у 21:10 – музычныя творы ў выкананні Сяргея Чалабанава;
- у 22:15 – музыку Ігара Стравінскага;
- у 23:30 – мелодыі Андрэя Пятрова да 90-годдзя з дня нараджэння кампазітара.