Анонсы серады, 9-га верасня!

У сераду, 9-га верасня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы легендарнага Глена Мілера;
- у 02:00 – музыку Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – музычныя творы Поля Марыа;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: мелодыі Уладзіміра Алоўнікава, Рыгора Пукста, Іагана Штрауса;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы італьянскага тэнара Джузэпэ Ды Стэфана, савецкай выканаўцы Ларысы Штанько і славутай Хіблы Герзмавы;
- у 12:15 і ў18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім і мастаком-графікам Андрэем Басалыгам;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды Студыёзуса”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Кампазіцыі ў стылі джаз-мануш”;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Культурныя скрыжаванні” з удзелам даследчыка, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 15:30 – фрагменты "Літургіі Святога Іаана Златавуста" Сяргея Рахманінава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і выкладчыкам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Кацярынай Мялешка;
- у 17:30 – п'есы для фартэпіяна Міхаіла Глінкі;
- у 19:00 –запісы ўдзельнікаў этнафестывалю ў нямецкім горадзе Рудальштаце, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра хітруна-малайчыну;
- у 21:10 – запісы малдаўскага эстраднага выканаўцы Іона Суручаны;
- у 23:30 – песні ў выкананні Тота Кутунья.