Анонсы суботы 5 верасня!

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 5 верасня, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы брытанскага ансамбля "Амадэус квартэт";
- у 02:00 – праграмы народнага артыста Расіі, піяніста Дзмітрыя Башкірава;
- у 06:10 – Трэцюю сімфонію Пятра Чайкоўскага;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Янкі Лучыны;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”;
- у 08:05 – мелодыі Антона Рубінштэйна і Варыяцыі на тэму ракако Пятра Чайкоўскага;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў;
- у 09:20 – музыку Іагана Крысціяна Баха;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Іны Фраловай;
- у 10:05 – радыёвандроўку ў Бялынічы і некаторыя папярэднія сталіцы Дня беларускага пісьменства;
- у 10:30 – радыёверсію спектакля "Чорная панна Нясвіжа" па аднайменнай п'есе Аляксея Дударава;
- у 12:05 – музычнае падарожжа ў Прагу;
- у 12:30 – творчасць народнай артысткі Беларусі Тамары Шымко;
- у 13:00 – “Натхнёныя музыкай”: сапрана Вялікага тэатра Беларусі Анастасія Храпіцкая;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт Гётынгенскага фестывальнага аркестра і запісы выдатнай джазавай выканаўцы Глэдзіс Найт;
- у 16:15 – запісы папулярных і любімых калісьці ў народзе музычных інструментаў - дуды, цымбалаў і скрыпкі;
- у 17:00 – фрагмент радыёспектакля "Макбэт" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага па аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Мячыслава Фога;
- у 19:00 – мюзікл "Шклянка вады" паводле п'есы французскага драматурга Эжэна Скрыба;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра селяніна Янку;
- у 21:10 – запісы Маргарыты Суворавай;
- у 21:30 – апавяданне "Ваўчанё" Аляксандра Сінілы;
- у 22:00 – музыку французскага кампазітара і піяніста Франсіса Пуленка;
- у 23:00 – творы Сяргея Рахманінава.