Анонсы суботы 29-га жніўня!

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 28 жніўня,вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – фартэпіянны квартэт нумар 2 сі бемоль мажор Каміля Сен-Санса;
- у 02:00 – музыку народнага артыста Расіі Яўгенія Голубева, з дня нараджэння якога споўнілася 110 гадоў;
- у 06:10 – канцэрт Уладзіміра Неўдаха - беларускага арганіста і музыказнаўцы, знатака айчыннай арганнай культуры і музыкі далёкай мінуўшчыны;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Валерыя Маракова;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну” з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным рэдактарам газеты "Воскресение"Аленай Міхаленка;
- у 08:05 – часткі Чацвёртай "Рэйнскай" сімфоніі Роберта Шумана;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў;
- у 09:20 – камерныя і сімфанічныя творы Анатоля Лядава;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Віктара Гардзея;
- у 10:05 – радыёвандроўку ў Полацк;
- у 10:30 – радыёверсію монаспектакля Купалаўскага тэатра “Шляхціц Завальня” паводле кнігі Яна Баршчэўскага, выканаўца - народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў;
- у 12:05 – гутарку пра малдаўскую культуру і нацыянальны каларыт з Антанінай Валько - старшынёй Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Абшчына "Малдова";
- у 12:30 – сімфанічную паэму "Фінляндыя" Яна Сібеліуса;
- у 13:00 – “Натхнёныя музыкай”: дырыжор музычнага тэатра Юрый Галяс;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі "Concerto Copenhagen" і калекцыя мелодый у выкананні Поля Анкі;
- у 16:15 – музыку ў выкананні ансамбляў вёскі Ананчыцы Салігорскага раёна, Янкавічы Расонскага раёна, Шутавічы Смаргонскага раёна;
- у 17:00 – фрагмент радыёспектакля 1955 года “Выкраданне” паводлеДжэка Лондана;
- у 18:05 – “Вечар на канапе”, прысвечаны ўкраінскаму басу Платону Цясевічу;
- у 19:00 – музыку беларускага кампазітара Сяргея Картэса;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра дурную пані і разумнага пана;
- у 21:10 – песні ў выкананні Майкла Джэксана;
- у 21:30 – апавяданне Сымона Баранавых “Бора Нагімчык”;
- у 22:00 – музыку ў выкананні "Кронас-Квартэта";
- у 23:00 – творы Іаганэса Брамса.