Ансамбль народнай музыкі "Бяседа" адзначае юбілей

25.11.2021

Ансамбль народнай музыкі "Бяседа" адзначыць 30-годдзе канцэртам у палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Выступленне пройдзе сёння. У праграме – апрацоўкі беларускіх народных песень розных жанраў і аўтарскія кампазіцыі. "Звіняць звончыкі", "За маладых", "Маруся", "Запрагай-ка, бацька, коней" шырока вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Расказвае саліст ансамбля Валянцін Кірыленка.

Фота - belta.by