Антон Краўчанка адзначыў 20-годдзе творчай дзейнасці на сцэне Вялікага тэатра

03.03.2021

Заслужаны артыст Беларусі Антон Краўчанка адзначае 20-годдзе творчай дзейнасці. Менавіта столькі ён выходзіць на сцэну Вялікага тэатра нашай краіны.

Антон Краўчанка скончыў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж, у 2001 годзе маладога артыста прынялі ў трупу. Вядучы майстар сцэны выканаў галоўныя партыі практычна ва ўсіх спектаклях харэографа, мастацкага кіраўніка тэатра Валянціна Елізар'ева. Аднак знакавай стала роля Спартака ў аднайменным балеце. У ёй сёння Антон Крачаўка выходзіць на родную сцэну.

Фота: minsknews.by