Апавяданне Людмілы Уваравай “Фуга Баха” у праграме “Радыётэатр. Лепшае”

08.07.2016

У суботу, 9 ліпеня, у праграме Уладзіміра Трапянка “Радыётэатр. Лепшае” прагучыць радыёпастаноўка паводле аднайменнага апавядання Людмілы Уваравай “Фуга Баха”. Запісала твор у 1966 г. рэжысёр Марына Троіцкая. У спектаклі задзейнічаны Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ілья Курган, Уладзімір Говар-Бандарэнка, Рыма Маленчанка, Алена Рынковіч і Людміла Цімафеева, народны артыст Беларусі Міхаіл Пятроў і іншыя артысты мінскіх тэатраў.

Эфір: 23:00 – 24:00.