Апошні дзень ліпеня праводзьце з "Культурай"!

30.07.2020 

У апошнюю пятніцу ліпеня заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы аркестраў Джэймса Ласта;
- у 02:00 – творы Джорджа Гершвіна;
- у 06:10 – мелодыі амерыканца Білі Джоэла;
- у 09:00 – музычныя творы Мілія Балакірава, Мікалая Рымскага-Корсакава, Каміля Сен-Санса, Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – харальныя прэлюдыі Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госць эфіру – навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Станіслаў Чавус;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні Уладзіміра Алоўнікава”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам. Тэма – “Пялёсткі жыцця” (развагі пра творчасць і жыццёвы шлях Уладзіміра Дубоўкі);
- у 15:30 – песні народаў свету з рэпертуару Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і кіраўніком Дабрачыннага фонду “Нити дружбы” Арцёмам Галавіем;
- у 17:30 – п’есы цыкла Ферэнца Ліста “Гады вандраванняў”;
- у 19:00 – канцэрт камернага аркестра горада Сэнт-Пола, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра чорную птушку і грушавае зярнятка”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Эдзіты П’ехі (да дня нараджэння савецкай спявачкі);
- у 22:15 – запісы з “Музычнай гасцёўні” Таццяны Старчанка;
- у 23:30 – песні ў выкананні іспанца Рафаэля.