Апошні дзень зімы і першы вясны праводзьце з каналам "Культура"

28.02.2020 

У суботу, 29 лютага, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Пэры Кома;

- у 02:00 – мелодыі Антоніа Вівальдзі;

- у 06:10 – канцэртныя п’есы Нікало Паганіні;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Алеся Звонака;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”;

- у 08:05 – запісы Нагімы Галеевай;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”. Размова пра новую кнігу Вольгі Паўлючэнка і не толькі;

- у 09:20 – творы Аляксандра Барадзіна;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Кацярыны Роўда;

- у 10:05 – радыёсустрэчу з майстрам па вырабе народнай лялькі Вольгай Сідлярэвіч з Гродна;

- у 10:30 – радыёверсію спектакля Купалаўскага тэатра “Трыбунал” па п’есе Андрэя Макаёнка (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё і 75-годдзя Перамогі);

- у 12:05 – праект “Планета “Культура” з гаворкай пра Паўднёвую Карэю;

- у 12:30 – запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;

- у 13:00 – сустрэчу з адміністратарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Верай Буланда;

- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Musica Antica”;

- у 16:15 – “Гасцінец” з запісамі фальклорнага калектыву “Палескія крыніцы” з Салігорскага раёна;

- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госць студыі – акцёр Генадзь Пшэннік;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Білі Холідэй;

- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: гала-канцэрт зорак сусветнай оперы, які адбыўся на Мінскім міжнародным калядным оперным форуме ў Вялікім тэатры Беларусі ў снежні 2019 года (працяг);

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Воблачка”;

- у 21:10 – запісы Юрыя Багацікава;

- у 21:30 – апавяданне “За небакраем нічога няма” Анатоля Крэйдзіча;

- у 22:00 – запісы музыкі Бенджаміна Брытэна;

- у 23:00 – фартэпіянныя п’есы Пятра Чайкоўскага. 

 

У нядзелю,  1 сакавіка, слухайце канал “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – запісы італьянскага спевака Марыа Біёндзі;

- у 01:30 – радыёверсію спектакля Купалаўскага тэатра “Трыбунал” па п’есе Андрэя Макаёнка (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё і 75-годдзя Перамогі);

- у 06:10 – мелодыі П’етра Лакатэлі;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Еўдакіі Лось;

- у 08:05 – хвіліны духоўнай музыкі;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – пра навінкі кнігавыдавецтваў і агляд свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 09:20 – музычныя творы Карла Марыі фон Вебера;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Кацярыны Роўда (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з вядучай Наталляй Сіроткай і мастаком Сямёнам Дамарадам;

- у 11:15 – запісы спевакоў Людмілы Златавай і Валерыя Кучынскага;

- у 12:05 – “Кругасвет” з падарожжам у сонечную Кубу (працяг);

- у 12:30 – эскізы “Мора” Клода Дэбюсі;

- у 13:00 – сустрэчу з салісткай Пермскага тэатра  Надзеяй Паўлавай;

- у 14:05 – “Дывертысменты” Жана-Батыста Люлі і запісы джазавага трубача Джэймса Морысана;

- у 16:15 – размову з фалькларыстам Ірынай Мазюк, а таксама веснавыя фальклорныя песні;

- у 17:00 – гаворку з кніжным блогерам Таццянай Дэйка пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – паэт Уладзімір Мазго;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Білі Холідэй (працяг);

- у 19:00 – радыёверсію спектакля “Жаніцьба Бялугіна” па п’есе Аляксандра Астроўскага;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” Людмілы Стружэцкай “Гісторыя пра маленькага Кроціка”;

- у 21:10 – творы амерыканскай спявачкі і кампазітара Ніны Сімон;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне “Дудар” Змітрака Бядулі і навелу “Два актывы” Аляксандра Брыта;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Неба”;

- у 23:00 – накцюрны Фрыдэрыка Шапэна (да 210-годдзя з дня нараджэння кампазітара).