21.06.2024
Традыцыйна ў Брэсце разгорнуцца маштабныя мерапрыемствы да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Сёння на алеі памяці адкрыюць мемарыяльныя дошкі жыхарам Санкт-Пецярбурга і Рэспублікі Башкортастан, якія абаранялі і вызвалялі брэсцкую зямлю ў гады вайны. У Музеі паравозаў можна будзе наведаць экспазіцыю «Цягнік Перамогі». Увечары ля кінатэатра «Беларусь» адбудзецца прывычнае для горада тэатралізаванае прадстаўленне «Апошні мірны дзень». Не менш відовішчнымі абяцаюць стаць марш рэканструктараў і акцыя памяці «Баявы разлік». Асноўныя падзеі прадоўжацца і заўтра. Расказвае намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Віталь Шчэрба.
Фота - brestcity.com