Арганіст Юрый Габрусь мае на мэце выканаць усе арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха

21.06.2021

Арганіст Юрый Габрусь – выпускнік Акадэміі музыкі і драмы Гётэборскага ўніверсітэта Швецыі – ладзіць праект, падчас якога на працягу 19-ці канцэртаў выканае ў беларускай сталіцы ўсе арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха. Да пандэміі ён правёў 13 канцэртаў, потым здарыўся вымушаны перапынак, які доўжыўся больш за год. Сёлета выступленні аднавіліся. Чарговае адбудзецца заўтра.

Кожны з 19-ці канцэртаў мае духоўную назву, якая вызначае яго ідэю і канцэпцыю. Заўтрашняе выступленне – “Цвярдыня наша – вечны Бог” – названа так па аднайменнай апрацоўцы Іаганам Себасцьянам Бахам сусветна вядомага харала Марціна Лютэра. Таксама ў праграме – прэм'ера Фантазіі до мінор – юнацкай работы Баха, што ўключана ў канон яго твораў досыць нядаўна і ў Беларусі не выконвалася.

Фота: facebook.com