Аркестр Міхаіла Фінберга выступіць у Мар'інай Горцы з канцэртам памяці Ігара Лучанка

25.10.2019

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі падрыхтаваў праграму памяці народнага артыста СССР Ігара Лучанка. Сёння яе прэзентуюць у Мар’інай Горцы.

Без песень легендарнага кампазітара цяжка ўявіць сучасную эстраду. Яго творы атрымалі водгук ў сэрцах мільёнаў слухачоў. У канцэрце прагучаць як добра вядомыя беларусам песні, так і акадэмічныя творы. Па словах мастацкага кіраўніка калектыву, народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга, рыхтаваць такую праграму  вялікая адказнасць.

Фота: rg.ru