Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча святкуе 20-годдзе з часу заснавання

07.02.2022

У музеі цяпер створана пастаянная экспазіцыя, ёсць кабінет пісьменніка, магчымасць для працы даследчыкам творчасці знакамітага беларускага пісьменніка. "Мы папулярызуем спадчыну нашага земляка, асабліва сярод творчай моладзі", - адзначыла загадчык Кацярына Касьянава.

Супрацоўнікі Аршанскага музея Уладзіміра Караткевіча да юбілею ўстановы правялі сумесныя акцыі з гарадской дзіцячай бібліятэкай, якая носіць імя славутага земляка-пісьменніка. Расказвае загадчык аддзела Ірына Мяжэвіч.

Фота - yesbelarus.com