Арт-цэнтр Марка Шагала ў Віцебску падрыхтаваў віртуальную пляцоўку

13.05.2020

Да Міжнароднага дня музеяў арт-цэнтр Марка Шагала ў Віцебску падрыхтаваў віртуальную пляцоўку. Праз сацыяльныя сеткі супрацоўнікі распаўсюдзяць тэсты, прысвечаныя асобе Марка Шагала і яго творчасці і агульнай гісторыі мастацтва і культуры. Стартуе анлайн-праект віцебскіх музейшчыкаў 15 мая. І, як сцвярджаюць арганізатары, каб адказаць на пытанні, не абавязкова быць знаўцам. Каментарыі да тэставых заданняў дапамогуць культурна ўзбагаціцца. Расказвае навуковы супрацоўнік арт-цэнтра Марка Шагала Алена Ге.

Фота: artchive.ru (Марк Шагал, "Я і вёска" 1911 г.)