Арт-кніга "Ясон" прадстаўлена ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

26.01.2022

У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава твора сучаснага выяўленчага і кніжнага мастацтва – арт-кнігі "Ясон". Яна з’явілася ў выніку рэалізацыі сумеснага праекта беларускага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў Фёдара Шурмялёва і грэчаскага паэта і калекцыянера Крыстаса Гіанакаса. Арт-кніга "Ясон" прысвечана старажытнагрэчаскаму міфу пра падарожжа Ясона і арганаўтаў за залатым руном. Мастак Фёдар Шурмялёў пераасэнсаваў старажытнагрэчаскую міфалогію ў складанай тэхніцы афорта. У кнізе – 8 вершаў і 8 афортаў да іх, якія надрукаваны на італьянскай паперы фабрыана. Для пераплёта выкарыстоўвалася шаўковая нітка, для форзацаў – мармуровая французская папера ручной работы. Расказвае Фёдар Шурмялёў.

"Нацыянальная бібліятэка зладзіла гэты адметны праект, каб паказаць выдатнае супрацоўніцтва літаратуры і графікі", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Алесь Суша.

Фота - nlb.by