"Арт-панарама-2020"

30.06.20  

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адкрылася  6-ая  рэспубліканская выстава "ART-панарама-2020. Маладыя мастакі Беларусі". Па ўмовах праекта, творцы не абмежаваныя ў выбары тэмы, здольныя маляваць тое, што іх сапраўды хвалюе. Гэта надае экспазіцыі разнастайнасці – адзначыла мастацтвазнаўца Кацярына Арабей.

Першапачаткова выставу планавалі ў красавіку, з-за пандэміі перанеслі на чэрвень. Так работы некаторых мастакоў апынуліся на іншых праектах і не патрапілі на “Арт-панараму -2020”, тым не менш, па словах арганізатараў, каранавірус не паўплываў на колькасць заявак.

Фота https://grodnonews.by/