Аўгустоўскі канал рыхтуецца да новага турыстычнага сезона

13.04.2021

Аўгустоўскі канал рыхтуецца да новага турыстычнага сезона. Ужо ўмацаваны яго берагі, адрамантавана суднаходная частка, шлюзавыя камеры, абазначаны фарватар. Закуплены дадаткова лодкі і катамараны. Абноўлены і месцы для адпачынку. Для ахвотных правесці час на прыродзе распрацавана больш за 10 маршрутаў з наведваннем помнікаў архітэктуры, гістарычных мясцін і музеяў. Афіцыйна старт турыстычнаму сезону дасць 22 мая маштабнае свята “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” – падзея, вядомая за межамі раёна і вобласці. Працягвае начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама Таццяна Кузьма.

Фота: grodnonews.by