Аўтар "Архіва стагоддзя" знойдзены. Яго калекцыя зараз экспануецца ў гістарычным музеі

10.12.2018 

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава “Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння”. У экспазіцыі – 170 фатаграфій. Гэта ўнікальная скарбніца візуальнай інфармацыі пра паўсядзённае жыццё беларусаў-“заходнікаў” у няпростую эпоху перамен – 20-50-я гады 20-га стагоддзя. Падрабязнасці - у рэпартажы Святланы Чыжык.

Ілюстрацыя: museum.by