Аўторак, 18 лютага, з "Культурай"

17.02.2020 

Запрашаем у аўторак, 18 лютага, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Кліфа Рычарда;
- у 02:00 – мелодыі польскага ансамбля “Карпатыя” і групы з Харватыі “Аркестр Лівіа Маросіна”;
- у 06:10 – кампазіцыі ў выкананні Джо Дасэна;
- у 09:00 – музыку Іагана Себасцьяна Баха, Эйтара Віла-Лобаса, Мілія Балакірава, а таксама запісы ансамбля “Класік-Авангард”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – запісы спевакоў Сяргея Франкоўскага, Джаан Сазерленд, Зіновія Бабія;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Слова, якое гучыць”. Госця студыі – актрыса Зінаіда Феакцістава;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў выкананні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Фальцэт у песнях”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам, які раскажа пра творчасць кінакампазітара Алега Каравайчука;
- у 15:30 – інструментальныя канцэрты Джавані Батыста Пергалезі;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і мамай траіх дзяцей Аленай Капанец;
- у 17:30 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт піяніста Кіта Армстранга і “Шуман-квартэта”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – запісы савецкай і расійскай эстраднай спявачкі Галіны Нянашавай;
- у 22:15 – мелодыі амерыканскага кампазітара Філіпа Гласа;
- у 23:30 – Канцэрт № 1 для фартэпіяна з аркестрам Соль мажор Марыса Равэля.