10.06.2025
Аляксандр Лукашэнка наведаў Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм». На нарадзе ў шырокім складзе абмяркоўвалі што, для каго і навошта здымаем. Кіраўніку дзяржавы далажылі пра стан спраў на кінастудыі, яе структуру і матэрыяльную базу, азнаёмілі Прэзідэнта і з умовамі здымак тэлевізійных праектаў Белтэлерадыёкампаніі. Рашэнне правесці сустрэчу па развіцці нацыянальнага кінематографа наспела даўно. «Стан спраў на кінастудыі і ў галіне ў цэлым нездавальняючы», – адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Фота: belta.by