«Бахіяна» ў Белдзяржфілармоніі

26.03.2025

27 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт «Бахіяна», прысвечаны 340-годдзю з дня нараджэння аднаго з самых геніяльных кампазітараў у сусветнай музычнай культуры – Іагана Себасцьяна Баха. У праграме струннага аркестра заслужанага калектыву «Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М. Фінберга» прагучаць лепшыя творы выдатнага майстра для салістаў з аркестрам. Расказаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра Максім Расоха.

Фота - philharmonic.by